Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Гальшанскі замак (Ашмянскі раён)

Гальшанскі замак (Ашмянскі раён)

Гальшанскі замак быў узведзены ў першай палове XVII стагоддзя на ўскраіне мястэчка Гальшаны як палацавая рэзідэнцыя падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Паўла Стэфана Сапегі. Гальшаны дасталіся Сапегам y першай палове XVI стагоддзя ў якасці пасагу апошняй князёўны з роду Гальшанскіх. Да нашых дзён захаваліся руіны рэзідэнцыі (Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці).

Ужо ў XVII стагоддзі Гальшанскі замак ад Сапегаў трапіў да іншых гаспадароў і на працягу стагоддзяў часта пераходзіў з рук у рукі. У 1880 годзе ўладальнік замка Гарбанёў пачаў узрываць вежы і сцены, а цэглу прадаваў на пабудову царквы.

Дрэнны стан замка ў Гальшанах не дазваляе дастаткова поўна вызначыць яго планіроўку. Можна толькі сцвярджаць, што справа ад уваходу знаходзілася вялікая квадратная зала з чатырма калонамі, на якія абапіраліся крыжовыя скляпенні. Сцены залы даўней былі пакрыты багатым жывапісам. Невялікія пакойчыкі ў вежах упрыгожваліся разнастайнай лепкай. Пад замкам знаходзіліся вялікія падвалы.

Замак захаваўся толькі на трэць. Названы не паводле імя гаспадароў, а па месцы яго размяшчэння.

Гальшанскі замак унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Скласці пазл