Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Геранёнскі замак (Іўеўскі раён)

Гальшанскі замак (Ашмянскі раён)

Геранёнскі замак – помнік палацава-замкавай архітэктуры канца XV – пачатку XVI стст., які не захаваўся да сённяшняга часу. Пабудаваны каля вёскі Геранёны ў Іўеўскім раёне. Належаў літоўскім магнатам Гаштольдам. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Замак быў акружаны валам вышынёй 10 м, шырынёй 15 м, умацаваны з унутранага боку каменнай сцяной і двума равамі з вадой. Прайсці ў замак можна было толькі праз пад’ёмны мост. Каменныя сцены замка стваралі квадратнае ў плане збудаванне на высокім падмурку, з цыліндрычнымі вежамі па вуглах. У адной сцяне замка быў двухпавярховы каменны дом, які быў пабудаваны ў канцы XVI ст. замест драўлянага. 12 вокнаў дома выходзілі на дзядзінец. Шатровыя дахі вежаў і дома былі чарапічныя.

Замак разбурылі ў сярэдзіне XVII ст., канчаткова разабралі ў XIX ст.

Геранёнскі замак – яркі ўзор замкавага будаўніцтва ў Беларусі на мяжы XV – XVI стст. Хоць тут і ёсць асобныя элементы еўрапейскай фартыфікацыі, усё ж больш ярка і выразна вылучаюцца мясцовыя ваенна-будаўнічыя традыцыі. Аб гэтым сведчаць і будаўнічыя матэрыялы, і прынцып узвядзення валаў, і мураваны замак з чатырма вежамі, размешчаны на штучнай выспе, што было найбольш характэрна для беларускага ваеннага і царкоўна-цытадэльнага дойлідства тых часоў. Замак стаў сувязным звяном паміж старымі мясцовымі праёмамі фартыфікацыі і бастыённай сістэмай умацаванняў, якая неўзабаве набыла шырокае распаўсюджанне.

Скласці пазл