Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Крэўскі замак (Смаргонскі раён)

Крэўскі замак (Смаргонскі раён)

Крэўскі замак – замак-кастэль у Крэве (Смаргонскі раён) з каменя і чырвонай цэглы. Быў пабудаваны літоўскім князем Гедымінам. Пасля яго смерці ў 1341 г. перайшоў да яго сына і пераемніка Альгерда. У 1385 г. у замку была падпісана Крэўская унія.

Крэўскі замак у сваёй планіроўцы мае шмат агульнага з Лідскім. У плане ён нагадвае няправільную трапецыю. З усходу, поўдня і часткова захаду і поўначы замак баранілі воды рачулак, падпёртых плацінаю. Дзве вежы размяшчаліся па дыяганалі. На паўночна-заходнім беразе была вялікая Княжацкая вежа (вежа Кейстута), памерамі 18,65 на 17 метраў, якая выступала за перыметр замкавых муроў, фланкіруючы заходнюю і паўночную з брамай сцены. У вежах жылі князь, чэлядзь і начальнік замкавай варты.

У паўднёвай сцяне замка быў запасны выхад-праём. Цяпер яго няма, бо сцяна ў гэтым месцы абвалілася. Але на фотаздымках і малюнках канца XIX – пачатку XX стст. ён добра відаць.

Руіны замка, і без таго даволі нязначныя, былі моцна пашкоджаны падчас Першай сусветнай вайны, паколькі лінія фронту знаходзілася непадалёк. Паўночная сцяна замка пахілілася на 10 градусаў. У 1929 г. гэту сцяну ўмацавалі контрфорсам і закансервавалі. Абліцоўка галоўнай вежы была звязана зацяжкамі, а шчыліны заліты вапнай. Тады ж падмуравалі рэшткі паўночна-ўсходняй сцяны, падмацаваныя эскарпам, а таксама правялі шэраг іншых кансервацыйных і рэстаўрацыйных работ.

Фрагменты сцен і вежаў захаваліся да сённяшняга дня.

Крэўскі замак з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.

Скласці пазл