Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Лідскі замак (г.Ліда)

Лідскі замак (г.Ліда)

Лідскі замак – замак у г. Лідзе, пабудаваны ў 1330-я гг. па даручэнні князя Гедыміна. Замак быў збудаваны з бутавага каменю і цэглы, меў форму няправільнага чатырохвугольніка з дзвюма вежамі і быў пастаўлены на насыпным пясчаным узгорку. На замкавым двары размяшчаліся праваслаўная царква, жылыя і гаспадарчыя пабудовы, з 1568 г. – суд, архіў, астрог. Жылыя памяшканні размяшчаліся на верхніх паверхах вежаў.

У 1384 г. пасля штурму замак узялі крыжакі і часткова разбурылі. Замак неаднаразова адбіваўся ад нападаў: у 1394 г. – ад атрадаў англійскіх і французскіх рыцараў, у 1406 г. – ад атрадаў смаленскага князя Юрыя Святаславіча, у 1433 г. – ад войскаў князя Свідрыгайлы, у 1506 г. – ад атрадаў крымскіх татараў.

Летам 1659 г. замак штурмам захапіла маскоўская армія. Падчас Паўночнай вайны (1700-1721 гг.) замак быў двойчы разбураны шведамі, якія ўзарвалі яго вежы.

Апошняя бітва тут адбылася ў 1794 г. паміж паўстанцамі Т.Касцюшкі, якія абараняліся ў руінах замка, і расійскай арміяй. У 1891 г. Ліда згарэла, прычым агонь знішчыў увесь цэнтр, у тым ліку будынак ратушы XVIII ст. Гарадскія ўлады пачалі разбор і распродаж замкавых муроў, выкарыстоўваючы іх для адбудовы горада.

У 1920-я гг. зроблена частковая, у 1982 г. - поўная кансервацыя замка.

З 1976 г. на тэрыторыі замка пачаліся археалагічныя і гістарычныя даследаванні. З 1978 г. вядуцца работы па рэстаўрацыі сцен і вежаў замка.

Лідскі замак адкрыты для турыстаў круглы год і прыцягвае тысячы наведвальнікаў. Летам тут традыцыйна праходзяць тэатралізаваныя паказы і рыцарскія турніры, зімой - ва ўнутраным двары замка заліваецца каток.

Скласці пазл