Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Любчанскі замак (Навагрудскі раён)

Любчанскі замак (Навагрудскі раён)

Любчанскі замак – замак другой паловы XVI стагоддзя, ад якога захаваліся дзве вежы ў г.п. Любча Навагрудскага раёна, – на левым беразе ракі Нёман.

Замак быў пабудаваны ў 1581 годзе па ініцыятыве магната і вяльможы ВКЛ Яна Кішкі. Першапачаткова практычна ўсе будынкі замка, акрамя адной каменнай вежы, якая бараніла ўезд, былі драўлянымі. Тэрыторыю замкавага комплексу, акрамя земляных валаў, з трох бакоў акружаў роў, а з чацвёртага – рака.

У канцы XVI стагоддзя новы ўладальнік – князь Мікалай Радзівіл – значна перабудаваў замак: былі ўзведзены яшчэ тры каменныя вежы і ўнутраныя пабудовы, што значна павысіла фартыфікацыйныя характарыстыкі крэпасці.

Дзве вежы замка былі разбураны казакамі ў 1655 годзе. З тых часоў замак неаднаразова мяняў уладальнікаў, пакуль у XIX стагоддзі рэшткі ўнутраных пабудоў не былі знесены, а на іх месцы, побач з дзвюма захаванымі вежамі, быў узведзены двухпавярховы палац у стылі англійскай неаготыкі.

У 1964 годзе пры школе, якая займала будынак палаца, быў арганізаваны краязнаўчы музей, што спрыяла захаванню гісторыі пабудоў замка.

Зараз сіламі беларускіх валанцёраў, якія стварылі фонд Любчанскага замка, вядуцца работы па аднаўленні старажытных вежаў і пераўтварэнні гістарычнай славутасці ў аб'ект міжнароднага турызму.

Скласці пазл