Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Мірскі замак (Карэліцкі раён)

Мірскі замак (Карэліцкі раён)

Мірскі замак – гэта камяніца, асноўная частка якой узведзена ў XVI – XVII стст. у непасрэднай блізкасці ад мястэчка Мір. На думку даследчыкаў, раней на яго месцы была размешчана феадальная сядзіба. Дакладная дата пачатку будаўніцтва невядомая, але мяркуюць, што яно пачалося не раней за 1522 г.

Замак уяўляе сабой квадратнае збудаванне з вежамі вышынёй каля 25 метраў, якія выступаюць па кутах. Пятая, заходняя вежа – над варотамі – некалі мела пад'ёмны мост праз шырокі роў. Таўшчыня сцен дасягала 3 метры пры вышыні каля 13 метраў. Сістэма з двух радоў байніц забяспечвала кругавы абстрэл (пазней, пры будаўніцтве палаца, многія байніцы замянілі скляпенчатымі вокнамі). Шырокае падзямелле замка ўтварае складаную сістэму дапаможных памяшканняў, па плошчы вышэйшую за надземную частку збудавання ў некалькі разоў. Сам замак пабудаваны з простай чырвонай цэглы і ўпрыгожаны белымі ўстаўкамі, праёмамі і арнаментальнымі паясамі.

Замак удзельнічаў практычна ва ўсіх войнах, пачынаючы з руска-польскай 1654-1667 гг. і да Айчыннай вайны 1812 г. Разбурэнні, якія наносіліся кожны раз, былі вельмі значныя. Амаль заўсёды пасля разбурэнняў замак поўнасцю або часткова аднаўляўся. Падчас аднаўлення ў яго прыўносіліся элементы стылю барока.

Падчас гітлераўскай акупацыі ў Мірскім замку быў арганізаваны лагер для ваеннапалонных і гета. Пасля вайны, у сувязі з тым, што большая частка Міра была спалена, у прыдатных для жылля памяшканнях аж да 1956 г. жылі пагарэльцы. У 2000 г. комплекс уключаны ў спіс аб’ектаў Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Скласці пазл