Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Навагрудскі замак (г.Навагрудак)

Навагрудскі замак (г.Навагрудак)

Навагрудскі замак – руіны замка, якія размяшчаюцца ў г. Навагрудку на схілах Замкавай гары.

Навагрудскі замак быў пабудаваны ў сярэдзіне XIII стагоддзя, але канчатковы выгляд набыў толькі ў XVI стагоддзі. Ён з'яўляўся галоўным звяном абароны старажытнага горада Навагрудка, вядомага з XI стагоддзя.

Старажытныя дойліды ўзводзілі замак з буйной цэглы і дробнага каменю. Навагрудская крэпасць з’яўлялася найбуйнейшай на беларускіх землях: яна налічвала 7 вежаў і была ўзведзена на вяршыні высокага пагорка, адкуль у яснае надвор’е можна ўбачыць наваколле на 15-20 км. Па адной з версій, менавіта ў Навагрудку ў 1253 г. адбылася каранацыя вялікага князя літоўскага Міндоўга, які, па некаторых дадзеных, абраў горад Навагрудак сваёй рэзідэнцыяй.

Тут у 1314 годзе князь Давыд Гарадзенскі разграміў войска немцаў-крыжакоў. У 1422 годзе ў замку адбылося вяселле 73-гадовага польскага караля Ягайлы і 16-гадовай князёўны Соф’і Гальшанскай. Пасля маладая жонка нарадзіла каралю сына і стала родапачынальніцай каралеўскай дынастыі Ягелонаў. У XVI стагоддзі навагрудскія ўмацаванні неаднаразова і беспаспяхова спрабавалі ўзяць крымскія татары. Часткова замак быў разбураны расійскімі войскамі ў час руска-польскай вайны 1654-1667 гадоў. Давяршылі разбурэнне замка шведы ў час Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў.

У 1906 г. рухнула Касцельная вежа.

1922-1930 гг. – праведзена частковая кансервацыя ўцалелых рэшткаў вежаў. Прычым сцены Касцельнай вежы былі фактычна складзены нанава.

Навагрудскі замак патрабуе кансервацыі.

На тэрыторыі замка штогод праводзяцца рыцарскія турніры.

Скласці пазл