Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Новы замак (г.Гродна)

Новы замак (г.Гродна)

Новы замак у Гродне – новы каралеўскі палац, які быў пабудаваны насупраць старога палаца (Стары замак), у 1734-1751 гадах падчас кіравання польскага караля і вялікага князя літоўскага Аўгуста III – летняя рэзідэнцыя польскіх каралёў і вялікіх князёў літоўскіх. Тут праходзілі генеральныя сеймы Рэчы Паспалітай.

У гэтым будынку падчас апошняга сейма Рэчы Паспалітай у 1793 годзе было падпісана пагадненне аб падзеле Рэчы Паспалітай з Расіяй і Прусіяй, а ў 1795 годзе польскі кароль і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі паставіў подпіс пад актам адрачэння. Кароль жыў у ім да 1797 года.

У адной частцы палаца знаходзіліся каралеўскія пакоі, а ў другой – памяшканні, якія прызначаліся для пасяджэнняў сейма. У 1726 годзе для патрэб сейма ў двары быў пабудаваны спецыяльны будынак, пасля 1750 года – капліца. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай расійскія ўлады наладзілі ў палацы шпіталь і казармы. У чэрвені 1941 года будынак згарэў у выніку ваенных дзеянняў. Зноў адбудаваны ў 1952 годзе ў стылі савецкага неакласіцызму. У ім размяшчаўся абласны камітэт Камуністычнай партыі. Планіроўка вылучаецца і першай у гісторыі архітэктуры Беларусі авальнай залай, якая з боку дваровага фасада выступае акруглым аб’ёмам – характэрнай формай архітэктуры ракако.

Стрымана-строгае вырашэнне экстэр’ера палаца супрацьпастаўлена пышнаму і насычанаму дэкаратыўнай аздобай інтэр’еру. Асабліва вылучаліся Сенатарская і Круглыя залы, упрыгожаныя разьбою ў стылі ракако. Акруглыя і зрэзаныя вуглы памяшканняў прыстасоўваліся пад каміны і дэкаратыўную скульптуру.

Да нашага часу добра захавалася палацавая брама ў выглядзе праезду, фланкіраванага манументальнымі пілонамі са скульптурнымі групамі сфінксаў і амураў.

Па сваёй архітэктуры Новы замак з’яўляецца прататыпам цэлай тыпалагічнай групы палацаў і сядзіб у Беларусі другой паловы XVII ст.

Новы замак у 1991 годзе быў перададзены пад установы культуры. Правае крыло палаца сёння займае Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага, а цэнтральны і левы корпус - Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Тут размясціўся аддзел рэдкай кнігі і старадрукаў, які мае адзін з найбольш каштоўных кнігазбораў на Беларусі.

Скласці пазл