Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Стары замак (г.Гродна)

Стары замак (г.Гродна)

Стары замак – замак у Гродне. Першае абарончае збудаванне было пабудавана рускімі князямі ў XI стагоддзі. У XIII стагоддзі горад увайшоў у склад ВКЛ, з пачатку наступнага стагоддзя – стаў мэтай шматлікіх нападаў крыжакоў. У 1391 годзе замак стаў адной з галоўных рэзідэнцый Вітаўта, які ў 1398 годзе замест драўлянай крэпасці пабудаваў мураваны гатычны замак з пяццю вежамі.

Вежы (адна круглая “стоўп” - XIII ст. і чатыры квадратныя XIV – XV стст.) умацаваны контрфорсамі. Вежа на паўночным усходзе мела пад’ёмны мост.

Часта тут спыняўся Стэфан Баторый, які фактычна зрабіў Гродна сваёй сталіцай. Па ініцыятыве караля каля 1580 года замак быў перабудаваны ў стылі рэнесансу італьянскім архітэктарам Скотам з Пармы.

Будынак меў высокі двухсхільны дах, накрыты чарапіцай. У цэнтры галоўнага фасада – парадная лесвіца, якая вяла на другі паверх, рызаліт з аркадамі. Балюстрада з каменю і металу. Фасад з боку горада меў эркеры.

У 1655 годзе замак быў цалкам разбураны рускімі войскамі ў час руска-польскай вайны 1654-1667 гадоў. Адбудаваў яго канцлер літоўскі і стараста гродзенскі Кшыштаў Жыгімонт Пац.

З 1678 года ў замку праходзіў кожны трэці сейм Рэчы Паспалітай. У пачатку XVIII стагоддзя замак быў спалены шведамі падчас Паўночнай вайны. У сярэдзіне гэтага стагоддзя побач быў пабудаваны Новы замак, а стары перастаў выконваць сваю функцыю. Пасля далучэння Гродна да Расійскай імперыі, у XIX стагоддзі, быў перабудаваны ў царскія казармы.

Цяпер у замку размешчана асноўная экспазіцыя Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Распрацаваны праект рэканструкцыі замка, у выніку ён набудзе выгляд, які меў пры Стэфану Баторыю.

Скласці пазл