Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Аптэка-музей (г.Гродна)

Аптэка-музей (г.Гродна)

Аптэка-музей (г.Гродна) – дзеючая аптэка з музейнай экспазіцыяй, якая адлюстроўвае гісторыю станаўлення аптэкарскай справы ў Гродне.

Аптэка-музей размяшчаецца ў гістарычным будынку комплексу Гродзенскага езуіцкага кляштара. Езуіты пабудавалі будынак аптэкі ў 1709 г. У гэтым памяшканні аптэка існавала, нягледзячы на войны, катаклізмы і змену ўладальнікаў, аж да 1950 г. Пазней тут былі аптэчны склад, салон мэблі, Дом настаўніка.

З 1996 г. у старадаўніх залах з высокай столлю, якія ўпрыгожаны мастацкім каваннем, зноў размяшчаюцца аптэчны гандлёвы аддзел, музейная экспазіцыя і падсобныя памяшканні. Першая часовая музейная экспазіцыя аптэкі паўстала дзякуючы дапамозе гараджан і праіснавала да 2004 года.

Пасля рэканструкцыі экспазіцыя ўяўляе сабой залу плошчай 50 кв. м, якая падзелена на 3 зоны: два ансамблевыя комплексы і адзін тэматычны. У першым ансамблевым комплексе ўзноўлены куток старадаўняй травяной лабараторыі (“куток алхіміка”), у другім – фрагмент рэцэптурнай залы мяжы XIX – XX стст. У вітрынах тэматычнай зоны ў ілюстрацыйных матэрыялах знайшла сваё адлюстраванне гісторыя аптэкі.

Асноўная частка экспанатаў музея адносіцца да XIX – пачатку XX стст. Гэта калекцыі разнастайнага аптэчнага посуду, абсталявання, а таксама лекавых сродкаў. Цікавыя фондавыя калекцыі аптэкі-музея прадстаўлены рэцэптамі-сігнатурамі з розных аптэк Гродзенскага рэгіёна, рэкламнай прадукцыяй фармацэўтычных фірмаў 20 – 30-х гг. XX ст., розным медыцынскім інструментарыем, старадаўнімі кнігамі па медыцыне і фармацэўтыцы.

Самыя старыя і найбольш каштоўныя рэчы датуюцца XVIII ст.

Скласці пазл