Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Слонімскі драматычны тэатр (г.Слонім)

Слонімскі драматычны тэатр (г.Слонім)

Слонімскі драматычны тэатр быў арганізаваны на базе мясцовага эксперыментальнага тэатра-студыі. Адкрыўся 1 снежня 1990 г. Заснавальнікам тэатра быў заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Мікалай Варвашэвіч (1934-2001 гг.).

Асаблівым поспехам у гледачоў карыстаюцца камедыі, якія пастаўлены ў традыцыях беларускага народнага тэатра. Сярод іх – “Прымакі” Янкі Купалы, “Конскі партрэт” і інш.

Вельмі шмат калектыў тэатра працуе для дзяцей. Са спектаклямі для юных гледачоў тэатр аб'ездзіў усю Беларусь, удзельнічае ў тэатральных фестывалях і конкурсах. У тэатра ёсць “свой” слонімскі драматург-казачнік – Аляксей Якімовіч.

За час існавання тэатр паставіў каля 50 спектакляў. За год тэатр наведваюць прыкладна 50 тысяч гледачоў.

У 2011 годзе пачалася рэканструкцыя будынка, пасля якой калектыў атрымае магчымасць працаваць у сучасных умовах. Чакаецца, што ў 2-павярховым будынку будзе зала на 220-230 глядацкіх месцаў, сцэна і 9-метровая шахта над ёй, рэпетыцыйная зала, грымёркі, памяшканні для майстэрняў, сховішча. Рэканструкцыю плануюць завяршыць у 2013 годзе.

Скласці пазл