Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Гродзенскі абласны драматычны тэатр (г.Гродна)

Гродзенскі абласны драматычны тэатр (г.Гродна)

Гродзенскі абласны драматычны тэатр – прафесійны дзяржаўны тэатр Рэспублікі Беларусь. Створаны ў верасні 1947 г. на аснове трупы Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра, які ў той час быў пераведзены ў Гродна. Галоўным рэжысёрам стаў Н. Кавязін.

У 1984 г. для тэатра пабудаваны новы будынак (арх. Г. Мачульскі) з цэглы і зборнага жалезабетону: глядзельная зала з амфітэатрам і балконам на 700 месцаў, вестыбюлем і фае, адміністрацыйны корпус з малой глядзельнай залай на 216 месцаў на першым паверсе. На цокальным паверсе – рэпетыцыйная зала, акцёрскія пакоі, апаратная, склад дэкарацый. Ля ўваходу ў тэатр – трохфігурная скульптурная кампазіцыя “Пегас” скульптара Л. Зільбера. Размешчаны на высокім беразе Нёмана, будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра з'яўляецца адным з сімвалаў Гродна.

З 1994 года галоўным рэжысёрам тэатра з’яўляецца Г. Мушперт.

2 лютага 2011 года калектыву Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра пастановай Савета Міністраў прысвоена званне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь – за вялікія дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры. .

Скласці пазл