Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей (г.Гродна)

Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей (г.Гродна)

Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей быў заснаваны ў 1920 годзе.

Яго экспазіцыі размяшчаюцца ў каралеўскіх палацах ХVІ – ХVІІІ стст. і доме майстра ХVІІІ ст. на Гарадніцы. У пастаяннай экспазіцыі музея – каля 7 000 прадметаў. У Старым замку (19 залаў) можна пазнаёміцца з разнастайнымі матэрыяламі па гісторыі Гродна і вобласці, а таксама з прыродай Прынёманскага краю. У двары Старога замка знаходзіцца Ніжняя царква – адзін з помнікаў самабытнай Гродзенскай архітэктурнай школы XII ст. У Новым замку (9 залаў) прадстаўлены наступныя экспазіцыі: “Новы замак: Падзеі і лёс”, “Захаваныя каштоўнасці”, “Дзівосны свет прыроды”, “Старадаўні інтэр’ер”, “Зброя мінулых стагоддзяў”. Музей гісторыі Гарадніцы прысвечаны рэфарматарскай дзейнасці гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза.

Дзейнічаюць 3 выставачныя залы, дзе штогод экспануюцца больш за 40 выстаў з фондаў музея, збораў беларускіх і замежных музеяў, іншых устаноў і прыватных асоб.

Музейны збор на сучасны момант налічвае звыш 200 тысяч адзінак. У яго складзе – дакументальныя і этнаграфічныя калекцыі. Фонд старадрукаў і рэдкіх кніг з’яўляецца адным з самых каштоўных у краіне і налічвае звыш 23 000 выданняў, у тым ліку 3 інкунабулы і 26 палеатыпаў. Археалагічная калекцыя складаецца з матэрыялаў раскопак стаянак, паселішчаў, могільнікаў, сярэднявечных гарадоў і абарончых збудаванняў Гродзеншчыны (каля 40 000 прадметаў). У складзе мастацкіх калекцый – іконы ХVІІІ – ХХ стст., заходнееўрапейская графіка ХVІІ – ХХ стст., меднае ліццё і літургічны посуд ХVІІІ – ХІХ стст., творы сучаснага беларускага мастацтва. Прыродазнаўчыя калекцыі ўяўляюць сабой шматлікія ўзоры флоры і фаўны Беларусі, чучалы прадстаўнікоў жывёльнага свету розных кантынентаў Зямлі, марскія ракавіны.

Скласці пазл