Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі (г.Гродна)

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі (г.Гродна)

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі – адзіная музейная ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь, якая спецыялізуецца на вывучэнні гістарычнага мінулага рэлігій і канфесій.

Заснаваны ў Гродне 7 ліпеня 1977 г. як Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі. З 13 верасня 1989 г. – Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, з 12 жніўня 2005 г. носіць сучасную назву. Адкрыты для наведвальнікаў 15 студзеня 1985 г. Пры музеі працуе рэстаўрацыйная майстэрня.

Першая экспазіцыя размяшчалася ў архітэктурным ансамблі былога жаночага манастыра Раства Багародзіцы. У 1992 – 1994 гг. будынкі, у якіх знаходзіўся музей, былі перададзены адноўленаму манастыру. Музей атрымаў двухпавярховы комплекс былога палаца на вуліцы Замкавай, 16 (помнік архітэктуры класіцызму з элементамі барока сярэдзіны XVIII ст.) у гістарычнай частцы горада. У XVIII – XIX стст. будынак належаў К. Храптовічу, А. Тызенгаўзу, Ф. Мучыньскаму, І. Ляхніцкаму. У 1753 г. будынак быў моцна пашкоджаны падчас пажару. У 1791 г. палац быў адноўлены ў стылі класіцызму. Галоўны фасад, пабудаваны ўздоўж вуліцы і вынесены на яе чырвоную лінію, захаваўся без істотных змен да сённяшняга дня.

У 2009 г. завершаны рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ў будынку музея, адкрытыя стацыянарная выстава “Эпоха. Час. Будынак”, дзве выставачныя залы (плошчай 83,9 кв. м. і 51,3 кв. м.), канцэртная зала на 90 месцаў. У кастрычніку 2012 г. адчынілі свае дзверы для наведвальнікаў залы экспазіцыі “Рэлігія і культура ў Беларусі”.

Да Міжнароднага дня музеяў упершыню была падрыхтавана канцэртна-тэатралізаваная праграма “Дзень і ноч у музеі”. Аснову навукова-асветніцкай дзейнасці музея складаюць экскурсіі па экспазіцыях і выставах музея, лекторыі, лекцыі і кансультацыі для выхавацеляў дзіцячых садкоў і настаўнікаў сярэдніх школ, спецыялізаваныя заняткі з рознымі ўзроставымі групамі.

Скласці пазл