Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Гродзенскі дзяржаўны тэатр лялек (г.Гродна)

Гродзенскі дзяржаўны тэатр лялек (г.Гродна)

2 лютага 1940 г. пры падтрымцы вядомага савецкага лялечніка С.Абразцова і дзякуючы намаганням акцёрскай шлюбнай пары Уладзіслава і Сафіі Ярэмаў быў адкрыты Гродзенскі дзяржаўны тэатр лялек, які стаў першым прафесійным лялечным калектывам у горадзе. Прэм’ерай новага тэатра стаў спектакль “Цырк Тарабумба” В. Ляха. Праіснаваў тэатр нядоўга: пачалася вайна...

Другі раз тэатр лялек “нарадзіўся” летам 1946 г. у Доме народнай творчасці. З газет тых гадоў вядома, што трупа з сямі чалавек з поспехам гастралявала па гарадах і вёсках вобласці. 11 лістапада 1946 г. рашэннем Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў самадзейны тэатр атрымаў афіцыйны статус, а ў 1947 годзе быў ператвораны ў прафесійны калектыў – абласны тэатр лялек.

Трэці раз “дзень нараджэння” Гродзенскі абласны тэатр лялек адзначаў 1 лістапада 1980г.

У 2012 годзе была завершана маштабная рэканструкцыя тэатра. Так, быў прыбудаваны адміністрацыйна-гаспадарчы корпус для дырэкцыі і дапаможных службаў, была адноўлена гістарычная справядлівасць над уваходам у тэатр – сёння тут ўзвышаюцца дзве невялікія вежы, якія існавалі яшчэ пры А. Тызенгаўзе. Акрамя ўсяго, абнавілася ў тэатры гукавая і светлавая апаратура. Вярнулі ранейшы глянец звілістай лесвіцы тэатра, па якой яшчэ ў 1802 годзе хадзіў імператар Аляксандр I. Багацце тэатра не толькі ў абсталяванні яго фасада і інтэр’ерах, але і ў тым культурным жыцці, якім ён сёння жыве. На сённяшні дзень гэта 42 спектаклі: “Кошкін дом”, “Маленькі Пакут”, “Маша і мядзведзь” і інш. Ёсць прадстаўленне і для дарослых – “Пікавая дама”.

Работа тэатра неаднаразова адзначана на міжнародным, рэспубліканскім і абласным узроўнях. У 2012 годзе Гродзенскі абласны тэатр лялек заваяваў некалькі ўзнагарод II Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Спектакль “Пікавая дама” ўдастоены гран-прыза “Лепшы спектакль”, а таксама адзначаны ў намінацыях “Лепшы спектакль тэатра лялек”, “Лепшая жаночая роля” (яе выканала Ларыса Мікуліч), “Лепшая рэжысёрская работа” (Алег Жугжда).

Сёння тэатр вядомы не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і далёка за яе межамі. Ён абавязковы ўдзельнік і лаўрэат шматлікіх фестываляў тэатральнага мастацтва, якія праходзяць у Расіі, Польшчы, Літве, Украіне, Харватыі, Францыі, Чэхіі, Венгрыі.

Скласці пазл