Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Ваенна-гістарычны музей імя П.І.Баграціёна (г.Ваўкавыск)

Ваенна-гістарычны музей імя П.І.Баграціёна (г.Ваўкавыск)

Адной са славутасцей горада Ваўкавыска з'яўляецца ваенна-гістарычны музей імя П.І. Баграціёна.

У 1812 годзе у гэтым сядзібным доме размяшчалася штаб-кватэра генерала П.І. Баграціёна, стаўка 2-й заходняй арміі якога перад пачаткам Айчыннай вайны размяшчалася ў Ваўкавыску.

Дом выкананы з дрэва, аднапавярховы, з балконам у цэнтры і мезанінам. Галоўны элемент кампазіцыі – манументальны порцік, які зроблены з каменю.

Сёння ў доме размешчаны музей П.І. Баграціёна.

Ён быў створаны на базе краязнаўчага музея і адкрыты для наведвальнікаў 1 студзені 1940 года. Аднак падчас Вялікай Айчыннай вайны музей быў разрабаваны, а будынак разбураны. Спатрэбілася шмат часу, сродкаў і намаганняў для аднаўлення музея. Ён зноў быў адкрыты толькі восенню 1948 года.

У фондах музея налічваецца каля 30 тыс. прадметаў, якія распавядаюць пра гісторыю Ваўкавыска са старажытнасці і да нашых дзён. Экспазіцыя музея займае 6 залаў плошчай 242 кв. м і складаецца з двух аддзелаў.

Скласці пазл