Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Мемарыяльны пакой Элізы Ажэшкі (г.Гродна)

Мемарыяльны пакой Элізы Ажэшкі (г.Гродна)

Мемарыяльны пакой Элізы Ажэшкі – гэта вельмі незвычайная славутасць Гродна. У ім з 1894 па 1910 гг. пражывала сусветна вядомая пісьменніца Эліза Ажэшка. Жыхары Гродна вельмі любілі Элізу, і пасля яе смерці пачалі ствараць памятны музей.

Сучасны будынак музея – гэта дакладная копія таго дома, дзе жыла Эліза Ажэшка.

Быў пабудаваны ў 1976 г. Музейная экспазіцыя, прысвечаная Элізе Ажэшцы, уключала карціны і фатаграфіі, рукапісы і выдадзеныя пры яе жыцці кнігі, гербарыі, сабраныя пісьменніцай і інш.

Па рашэнні Гродзенскага аблвыканкама 18 чэрвеня 2001 года ў “Доміку Ажэшкі” (дзе зараз знаходзіцца інфармацыйна-адукацыйны цэнтр абласной бібліятэкі) адкрыты мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці пісьменніцы. Тут захаваліся: мармуровы камін, драўляны тамбур, упрыгожаны разьбой, і балконная агароджа. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць прыжыццёвыя творы Э.Ажэшкі, перапіска з украінскім пісьменнікам Іванам Франко, калекцыя старадаўняй мастацкай і гістарычнай літаратуры ХІХ – ХХ стст., якая ўключае выданні Ю.Пруса, Г.Сянкевіча, Ю.Славацкага, Ч.Дзікенса, А.Дзюма, Дж.Эліота. Штогод для гарадзенцаў і гасцей Гродна праводзіцца звыш 3500 экскурсій на беларускай, рускай, польскай, англійскай і нямецкай мовах.

З 2002 года творчых людзей збірае літаратурна-музычны салон “У пані Элізы”.

Намаганнямі супрацоўнікаў бібліятэкі з 2005 года адноўлены традыцыі пісьменніцы - правядзенне дабрачынных елак для дзяцей-сірот.

Мемарыяльны пакой наведваюць не толькі гродзенцы і жыхары з усіх куткоў Беларусі, а і госці з розных краін свету: Польшчы, Расіі, Украіны, Германіі, Англіі, Францыі, Чэхіі і інш.

Скласці пазл