Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Музей Максіма Багдановіча (г.Гродна)

Музей Максіма Багдановіча (г.Гродна)

Музей Максіма Багдановіча ў Гродне адкрыты ў 1986 годзе як літаратурны аддзел Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея ў доме, дзе жыла сям’я Багдановічаў з 1892 па 1896 гг. (у 1965 годзе на доме была ўсталявана мемарыяльная дошка).

З 1 студзеня 1995 г. музей працуе як самастойная ўстанова культуры. З лютага 2010 года зарэгістраваны як асобная юрыдычная адзінка – ДУК “Гродзенскі музей Максіма Багдановіча”.

Экспазіцыя мае залы: "Партрэтная галерэя знакамітых людзей"; "Літаратурна-грамадскі рух канца ХIХ – пачатку ХХ стагоддзяў"; "Гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў" і г.д.

Ёсць чатыры мемарыяльныя пакоі (кабінет бацькі, пакой маці, дзіцячы пакой, гасцёўня), а таксама аддзел “Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае”.

Сярод экспанатаў музея – асабістыя рэчы паэта, дакументы, пісьмы і іншыя рэчы сям’і Багдановічаў, прадметы побыту канца ХIХ-га – пачатку ХХ стст., пісьмовыя сведчанні грамадскага і літаратурнага жыцця таго часу, літаратурная спадчына паэтаў і празаікаў Гродзеншчыны – М.Васілька, А.Карпюка, В.Быкава, Л.Ялоўчык, Д.Бічэль, Ю.Голуба, А.Пяткевіча і інш.

Скласці пазл