Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Вялікая харальная сінагога (г.Гродна)

Вялікая харальная сінагога (г.Гродна)

Вялікая харальная сінагога – дзеючая сінагога ў цэнтры горада Гродна.

Вядзе сваю гісторыю з XVI стагоддзя.

Першая мураваная сінагога ў Гродне была пабудавана ў 1575-1580 гг. па праекце італьянскага архітэктара Санці Гучы. Падчас пажару 1617 года сінагога была цалкам знішчана, але неўзабаве польскі кароль Жыгімонт III дазволіў яўрэям пабудаваць новую сінагогу на месцы старой. Другая сінагога праіснавала даўжэй, але паўтарыла лёс папярэдніцы – згарэла ў 1899 годзе.

Цяперашні будынак Вялікай харальнай сінагогі быў пабудавана Іллёю Фрункіным у 1902-1905 гг. у маўрытанскім стылі (адна з разнавіднасцей эклектыкі).

У перыяд нямецкай акупацыі сінагога выкарыстоўвалася нацыстамі як месца збору яўрэяў перад адпраўкай у канцлагеры і на расстрэлы. Багатаму ўнутранаму дэкору будынка ў час Вялікай Айчыннай вайны быў нанесены сур'ёзны ўрон. У савецкі перыяд (1944-1991 гг.) будынак выкарыстоўваўся пад склад.

У цяперашні час вядзецца аднаўленне фасадаў і ўнутранага абсталявання сінагогі.

Скласці пазл