Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Татарская мячэць (г.Іўе)

Татарская мячэць (г.Іўе)

Недалёка ад цэнтра горада Іўе захавалася драўляная татарская мячэць у формах, якія адлюстроўваюць матывы ўсходняга дойлідства.

Мячэць была пабудавана ў 1882г. на сродкі тагачаснай уладальніцы Іўя Эльвіры Аўгусцінаўны Замойскай. Гэта была яе ўзнагарода татарам за іх сумленнасць, паслушэнства і выдатнае рамесніцтва.

У савецкія часы гэта была ўвогуле адзіная ў Беларусі дзеючая мусульманская мячэць. Сёння Іўе лічыцца неафіцыйнай татарскай “сталіцай” у краіне. Тут кожны год праходзяць мусульманскія святы.

Фасад будынка ўпрыгожаны елачнымі зрубамі і своеасаблівай галерэяй са слупоў, якія размешчаны па ўсім перыметры.

Усе памяшканні святыні падзелены на дзве часткі – мужчынскую і жаночую. Лічыцца, што такім чынам лягчэй засяродзіцца на думках пра Алаха, а прысутнасць асобы іншага полу можа толькі адцягваць увагу.

Моладзь у мячэці таксама моліцца асобна. Для яе абсталявана месца справа ад уваходу пад галерэяй з балкончыкам. Як і кожны святы храм, мячэць мае свой алтар – міхраб. Размяшчаецца ён у сцяне, у зручнай нішы, звернутай да Меккі. Аздоблены разьбянымі ліштвамі. У сярэдзіне міхраба – акенца з ліштвамі. Пад імі ў рамках – тэксты з Карана.

Мячэць дапамагае татарам зберагчы сваю веру, перадаць нацыянальныя традыцыі, абрады, культуру будучым пакаленням. Будынак святыні пастановай Міністэрства культуры краіны пазначаны як помнік архітэктуры і ахоўваецца дзяржавай.

Скласці пазл