Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Палацава-паркавы комплекс “Свяцк” (Гродзенскі раён)

Палацава-паркавы комплекс “Свяцк” (Гродзенскі раён)

Палацава-паркавы комплекс “Свяцк” – выдатны палацавы ансамбль, пабудаваны ў XVIII стагоддзі (в.Свяцк, Гродзенскі раён).

Па сваёй архітэктуры ён нагадвае французскі Версаль. У апошнія гады пачаліся работы па яго рэстаўрацыі. Тут прысутнічаюць рысы і класіцызму, і барока. Ініцыятарам яго будаўніцтва быў адзін з прадстаўнікоў роду Валовічаў, якім належала гэта зямля. Узвядзеннем палаца кіраваў вядомы італьянскі архітэктар Дж. Сака. Для будаўніцтва Валовіч абраў цудоўнае месца. Сажалкі, каналы, маляўнічы парк сталі выдатным фонам для вытанчанага палацавага комплексу, у які ўваходзіла тры корпусы – цэнтральны і два бакавыя флігелі.

Цэнтральны корпус выконваў функцыю параднага: тут знаходзіліся бальныя залы, гасціныя, а таксама вялікая трохмаршавая лесвіца. У аздабленні палаца Валовічаў удзельнічалі мастакі Т. Манькоўскі і А. Смуглевіч. У афармленні інтэр’ераў – рысы барока і класіцызму. Вялікая колькасць скульптур, лепкі і карцін рабілі памяшканні яшчэ прыгажэйшымі. Палацава-паркавы комплекс у Свяцку павінен быў стаць радавым гняздом Валовічаў, але, на жаль, гэтага не здарылася. Старажылы лічаць, што вінаватыя ў гэтым самі Валовічы. Легенда гаворыць, што дачка багатага Валовіча закахалася ў конюха. Калі бацька даведаўся пра гэта, то юнак жорстка паплаціўся за сваю дзёрзкасць – яго ўтапілі ў адной з сажалак. А цяжарную дачку бацька загадаў замураваць жыўцом у адну з калон палаца на другім паверсе. Пасля гэтага і пасыпаліся няшчасці на сям’ю. Палац апусцеў, і толькі адзінокі белы цень блукае па ім час ад часу. Кажуць, што гэта несупакоеная душа забітай дзяўчыны – дачкі магната.

У 1930-я гады праведзена рэканструкцыя палаца, каб адкрыць наркалагічную бальніцу. Потым тут быў цэнтр медыцынскай рэабілітацыі хворых на сухоты. А ў 2005 годзе палац апусцеў.

Зараз тут вядуцца рэстаўрацыйныя работы. У 2015 годзе Свяцк павінен адкрыць дзверы шматфункцыянальнага аздараўленчага комплексу.

Палацава-паркавы ансамбль унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Скласці пазл