Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Сядзіба “Станіславова” (г.Гродна)

Сядзіба “Станіславова” (г.Гродна)

Сядзіба “Станіславова” – помнік архітэктуры XVIII стагоддзя (г.Гродна). Была пабудавана па праекце італьянскага архітэктара Дж. Сака ў стылі позняга барока як загарадная рэзідэнцыя апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Палацава-паркавы комплекс будаваўся з 1760 па 1770 гг. Ён уяўляе сабой цагляны прамавугольны 2-павярховы будынак. Цэнтр дваровага фасада выдзелены паўкруглым эркерам з манаграмай караля ў выглядзе трох літар S A R. Справа і злева ад галоўнага будынка размешчаны бакавыя флігелі. Асобна быў пабудаваны гаспадарчы комплекс.

Да палаца прымыкае вялікі парк. Дамінантай была асноўная пад’язная ліпавая алея. Да гэтага часу ў парку захавалася некалькі старых ліп. Пад імі, кажуць, часта спыняўся Станіслаў Панятоўскі.

У 1953 г. палацава-паркавы комплекс перайшоў да Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута: межы сядзібы размываюцца, будынкі рэканструююцца, забудова ўшчыльняецца, далучаюцца новыя аб’екты. Істотныя змены гістарычнага пейзажу адбыліся ў 1982-1983 гг., калі побач і на самой тэрыторыі маёнтка пачалася забудова шматпавярховых жылых дамоў.

Сёння на тэрыторыі сядзібы размяшчаюцца кафедры раслінаводства, плодаагародніцтва і лугаводства Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Скласці пазл