Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Сядзіба графаў Талочкаў (в.Вердамічы, Свіслацкі раён)

Сядзіба графаў Талочкаў (в.Вердамічы, Свіслацкі раён)

Сядзіба графаў Талочкаў (в.Вердамічы, Свіслацкі раён). Паводле ўспамінаў Станіслава Талочкі, апошняга ўладальніка, сядзіба была заснавана яго прадзедам ў 1820-1830 гг. на месцы ляснога масіву.

Вердаміцкі парк з’яўляецца помнікам гісторыі і культуры. Ён вылучаецца дасканаласцю пейзажнай планіроўкі, адпрацоўкай кампазіцыйных дэталяў. Цэнтральнае месца ў ім займала вялікая сажалка, якая мела востраў, куды можна было трапіць праз перакідны мосцік. Па перыметры праходзіла ліпавая алея (дрэвы рознага ўзросту). У цяперашні час парк мае патрэбу ў аднаўленні.

Сядзіба ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Да нашых дзён захавалася некалькі памяшканняў на месцы былой сядзібы Талочкаў: флігель, стайня, халоднае памяшканне. Захаваўся і парк з рэдкімі відамі дрэў.

У цяперашні час графская сядзіба – гэта адзін з аб'ектаў, якія ўваходзяць у распрацаваныя турыстычныя маршруты па Свіслацкім раёне.

Скласці пазл