Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Сядзіба Карчэўскіх (в.Бянюны, Ашмянскі раён)

Сядзіба Карчэўскіх (в.Бянюны, Ашмянскі раён)

Сядзіба Карчэўскіх (в.Бянюны, Ашмянскі раён). Была пабудавана ў 1828г. Ю.Карчэўскім, юрыстам, членам студэнцкага таварыства “Шубровцы”.

Будынак стаіць на высокім каменным падмурку. На першым паверсе размяшчаліся: пякарня, сыраварня і падвалы, якія выкарыстоўваліся з гаспадарчымі мэтамі. Галоўны ўваход знаходзіўся ў паўднёвым тарцы і вёў на другі жылы паверх, які быў упрыгожаны порцікам на чатырох драўляных пілонах. Справа ад уваходу размяшчаўся надпіс – 1828 год. Другі паверх быў зроблены з дрэва. Там было дзесяць вялікіх пакояў у выглядзе анфілады і некалькі маленькіх. Сярэдзіну хаты займалі два салоны: адзін – з усходняга боку, другі – з заходняга. Да іх з поўначы прылягалі кабінет і сталовая.

У Бянюнах размяшчалася калекцыя карцін і фамільных рэліквій. Юзаф Карчэўскі сабраў каштоўную бібліятэку, якая складалася больш чым з 3000 тамоў, дакументаў і манускрыптаў, датаваных XVI ст. У 1939г. бібліятэка была канфіскавана і вывезена савецкай уладай. Парку ў Бянюнах не было. Да сядзібы вяла алея. Пасля Другой сусветнай вайны сядзіба прыйшла ў запусценне.

Цяпер у сядзібе дзейнічае вельмі цікавы “жывы” музей. Госці могуць прысесці на сапраўдны трон вялікага князя літоўскага, агледзець шафу Сапегаў, буфет са знішчанага маёнтка Снядэцкага ў Болтупе. .

Скласці пазл