Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Сядзібны дом Агінскіх (в.Залессе, Смаргонскі раён)

Сядзібны дом Агінскіх (в.Залессе, Смаргонскі раён)

Галоўнай славутасцю Залесся – як архітэктурнай, так і гістарычнай – з’яўляюцца парк і сядзібны дом Агінскіх (в.Залессе, Смаргонскі раён), які быў пабудаваны на пачатку XIX ст.

Амаль трэць жыцця вядомага дзяржаўнага дзеяча і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833 гг.) прыйшлося на Залессе, хоць знаходжанне тут і перарывалася яго доўгімі паездкамі за мяжу. Гэты маёнтак быў падораны Міхалу Клеафасу ў 1802 годзе яго родным дзядзькам – графам Францішкам Ксаверыем Агінскім.

Палацава-паркавы ансамбль “Залессе” – цікавы прыклад архітэктурна-планіровачнай арганізацыі тэрыторыі маёнтка. Ён ўключаў ў сябе два палацы, два паркі, дзве аранжарэі, капліцу, млын, бровар, дом садоўніка, стайні, цяпліцу. На тэрыторыі парку знаходзіліся два звярынцы – абавязковы элемент буйных сядзібна-паркавых комплексаў.

У 1953г. палац і парк былі ўзяты пад ахову дзяржавы. У канцы 1970-х гг. было вырашана пачаць работу па рэстаўрацыі і кансервацыі ўнікальнай мемарыяльнай сядзібы.

14 мая 2007 года палацава-паркавы ансамбль Агінскіх быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Скласці пазл