Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Дзятлаўскі палацава-паркавы ансамбль (г.Дзятлава)

Дзятлаўскі палацава-паркавы ансамбль (г.Дзятлава)

Дзятлаўскі палацава-паркавы ансамбль (г.Дзятлава) быў пабудаваны для радавітых князёў Вялікага Княства Літоўскага Радзівілаў у 1751 годзе на месцы драўлянага замка-крэпасці XVI стагоддзя, у якім падчас Паўночнай вайны быў лагер рускіх войскаў на чале з царом Пятром I. Шведы штурмам узялі крэпасць, затым разрабавалі і спалілі яе.

Замак для Радзівілаў будаваўся на папялішчы славутай крэпасці. Пасля раскошную рэзідэнцыю акружылі сады і паркі, выраслі гаспадарчыя пабудовы, у якіх знаходзілася княжацкае дабро, жылі слугі. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ў дзятлаўскім замку было арганізавана яўрэйскае гета. Пасля вайны будынак замка быў адноўлены і перададзены медыкам. Больш за 70 гадоў тут знаходзілася стаматалагічная паліклініка.

У 2008 годзе будынак палаца быў прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Зараз у палацы ідуць рэстаўрацыйныя работы, пасля заканчэння якіх плануецца адкрыць у ім гісторыка-краязнаўчы музей.

Скласці пазл