Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Жырмунскі Радзівілаўскі палацава-паркавы комплекс (Воранаўскі раён)

Жырмунскі Радзівілаўскі палацава-паркавы комплекс (Воранаўскі раён)

У пачатку XVIII ст. Радзівілы вырашылі зрабіць вёску Жырмуны (Воранаўскі раён) адной са сваіх рэзідэнцый і сабраліся будаваць тут палацавы комплекс.

Радзівілаўская трыумфальная арка (самае першае, што яны пабудавалі) была вельмі прыгожай, у яе быў і другі паверх, але ў савецкія часы яго разабралі і побач паставілі воданапорную вежу.

З двух бакоў ад аркі Радзівілы пабудавалі 2 флігелі: левы і правы. Тут жыла прыслуга, спыняліся госці. Кухні, пякарні, бібліятэка, аранжарэя, капліца размяшчаліся ў правым флігелі, ад якога да нашых дзён практычна нічога не засталося, а вось левы захаваўся крыху лепш. Па невядомай прычыне далейшае будаўніцтва палаца было спынена. Так і стаяць тут толькі арка і два флігелі.

Апошнія ўладальнікі Жырмунскага Радзівілаўскага палаца выехалі адсюль у 1939 г.

Жылі тут і пасля вайны, затым у будынку была школа.

Сёння гэты Раздівілаўскі комплекс – паўразбураны. Работы па аднаўленні ці кансервацыі не вядуцца.

Скласці пазл