Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Краскаўская сядзіба (Ваўкавыскі раён)

Краскаўская сядзіба (Ваўкавыскі раён)

Краскаўская сядзіба (в.Краскі, Ваўкавыскі раён) – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры. Быў пабудаваны ў XIX-XX стст. Адны гісторыкі архітэктуры сцвярджаюць, што сядзіба была пабудавана ў рэтраспектыўна-замкавым стылі, іншыя – што гэта “ангельская” готыка, трэція бачаць тут і рысы мадэрну.

Уключае сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк, сажалку. Дом складаецца з аднапавярховага драўлянага корпуса (1839г.) і прыбудаванага ў 1905г. двухпавярховага каменнага будынка з дзвюма вежамі і верандай на каменных слупах. У агульнай кампазіцыі і дэкаратыўнай аздобе сядзібнага дома выкарыстаны элементы эклектычнай архітэктуры.

У 2002 годзе сядзіба ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Скласці пазл