Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Маёнтак графаў Пуслоўскіх “Альбярцін” (г.Слонім)

Маёнтак графаў Пуслоўскіх “Альбярцін” (г.Слонім)

Маёнтак графаў Пуслоўскіх “Альбярцін” уваходзіць у гарадскую рысу (г.Слонім). Быў пабудаваны ў першай палове XIX стагоддзя.

Цагляны двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Элемент асіметрычнасці ўносіцца бакавым глыбокім рызалітам. На галоўным фасадзе ў цэнтры – чатырохкалонны порцік са ступеньчатым атыкам. Галоўны ўваход аформлены фігурнымі скульптурамі львоў – дэкаратыўны элемент архітэктуры класіцызму 1-ай паловы XIX ст.

З гаспадарчых пабудоў захавалася стайня – прамавугольны ў плане будынак з цэглы чырвонага колеру. Кампазіцыя двух’ярусная: першы ярус мае шэраг паўцыркулярных аконных праёмаў, другі – круглыя люкарны.

У ансамбль сядзібы ўваходзілі таксама мураваны вадзяны млын з характэрным барочным ламаным дахам і драўляная пральня пад назваю “Венецыя” (не захавалася).

Сядзібны дом “Альбярцін” унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Скласці пазл