Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Фальварак “Падароск” (Ваўкавыскі раён)

Фальварак “Падароск” (Ваўкавыскі раён)

Былы фальварак “Падароск” размяшчаецца на правым беразе Зальвянкі (в.Падароск, Ваўкавыскі раён). Вядомы ён з другой паловы ХVІІІ стагоддзя як уладанне Чачотаў (Я.Чачот, фалькларыст і этнограф), ад якіх пазней перайшоў да Рамана Бохвіца, філосафа і пісьменніка.

Сядзібны дом, перабудаваны пры Бохвіцу, вырашаны ў стылі правінцыйнага класіцызму. Гэта аднапавярховы, прамавугольны, нізкаваты будынак, накрыты высокім дахам з тарцовый залай. Захаваліся таксама пабудовы ХІХ стагоддзя – цагляны бровар і драўляны вадзяны млын, якія размяшчаюцца недалёка ад сядзібы.

У савецкі час у доме была школа, а потым кантора саўгаса “Падароск”. Парк захаваўся часткова. Складаецца з дзвюх частак: партэрнай (перад сядзібным домам) і пейзажнай (у паўночнай частцы сядзібы), якія кампазіцыйна аб’яднаны дзвюма ўзаемна перпендыкулярнымі алеямі. Пераважаюць мясцовыя пароды дрэў.

“Падароск” унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Сёння сядзібу выкупіў расійскі бізнесмен з беларускімі каранямі, які пражывае цяпер у Таліне. Ён хоча адкрыць тут музей, гасцініцу і карчму.

Скласці пазл