Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Палац Сцыпіёнаў (г.Шчучын)

Палац Сцыпіёнаў (г.Шчучын)

Палац Сцыпіёнаў – выдатны помнік XIX стагоддзя – захаваўся ў Шчучыне. Спраектаваны ў 1892-1895 гг. віленскім архітэктарам Тадэвушам Раствароўскім. Спалучае ў сабе рысы класіцызму і барока. Цікава тое, што гэты палац з’яўляецца “сваяком” палаца Малы Трыанон, які размешчаны ў рэзідэнцыі французскіх каралёў – Версалі. Спецыялісты адзначаюць агульныя рысы гэтых збудаванняў: кампазіцыя, чляненне аб’ёмаў, дэкаратыўнае аздабленне. Рашэнне аб будаўніцтве рэзідэнцыі ў Шчучыне было прынята князем Уладзіславам Друцкім-Любецкім у 1892-1895 гг., у гэты ж час Раствароўскім быў распрацаваны праект пабудовы палаца. Па невядомых прычынах будаўніцтва ішло вельмі марудна. Магчыма, гэта было звязана з хваробай князя.

Пасля смерці ў 1913 г. князя Уладзіслава Друцкага-Любецкага сям’я была не гатова працягваць будаўніцтва. Відаць, толькі пасля вяртання апошняга ўладальніка Шчучына князя Яна з вайсковай службы, каля 1921 г., магло быць працягнута будаўніцтва і аздабленне палаца.

Палац Сцыпіёнаў – двухпавярховы будынак. У цэнтры размяшчаецца шырокая лоджыя з двюма калонамі. Фасады будынка ўпрыгожаны пілястрамі і калонамі іянічнага ордэна, а таксама балюстрадамі са шчытом і аконнымі ліштвамі. Размешчаны палац у вельмі маляўнічым месцы, ён стаіць у акружэнні парку і галоўным фасадам арыентаваны ў цэнтр горада. У 2007 г. палац быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Помнік знаходзіцца ў адносна здавальняючым стане.

Скласці пазл