Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Палац Храптовічаў (в.Шчорсы, Навагрудскі раён)

Палац Храптовічаў (в.Шчорсы, Навагрудскі раён)

Палацава-паркавы комплекс у Шчорсах, або, як яго называюць, Палац Храптовічаў, з’яўляецца помнікам архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII – пачатку XIX стст. (в.Шчорсы, Навагрудскі раён). У ім сінтэзуюцца прыёмы позняга барока і ранняга класіцызму. На жаль, да нашых дзён ён захаваўся толькі часткова.

Граф Іаахім Літавор Храптовіч заснаваў у 1770-я гг. палацава-паркавы ансамбль. Праект быў заказаны італьянскаму архітэктару Дж. Сака, інтэр’еры выконваў Карла Спампані, будаўнічымі работамі кіраваў Я.Габрыэль.

Палац адразу стаў цэнтрам сядзібы беларускіх магнатаў. Ён уяўляў сабой аднапавярховы будынак з двух’яруснай цэнтральнай часткай. Вакол палаца раскінуўся маляўнічы парк плошчай больш за 40 гектараў з сістэмай штучных азёр. Побач у Т-падобным будынку з шасцікалонным порцікам перад цэнтральным вадаёмам знаходзіўся дом, прызначаны для кіраўніка маёнтка. Асобна стаяў будынак бібліятэкі. У маёнтку выраблялі фурманкі, колы, займаліся жывёлагадоўляй. Тут упершыню ў Беларусі ўвялі севазварот.

Тутэйшыя месцы славіліся смачным півам і хлебам, якія пастаўлялі ў Прусію. Для гаспадарчых майстэрняў у другой палове ХIХ ст. на адлегласці 1 кіламетр ад палацава-паркавага ансамбля была створана так званая “Мураванка Храптовічаў” (гаспадарчы двор).

У гады Першай сусветнай вайны палац згарэў і ўжо не быў адноўлены. На працягу ХХ ст. маёнтак паступова прыходзіў у заняпад. Гаспадарчыя пабудовы былі аддадзены калгасу.

У 2007 годзе палацава-паркавы ансамбль быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сёння ў некалькіх ацалелых памяшканнях былога маёнтка размяшчаецца мясцовая адміністрацыя, адзін будынак адведзены пад дзіцячы сад. У памяшканні бібліятэкі раней размяшчалася школа, потым працавалі мастацкія майстэрні, а цяпер будынак пустуе і паступова разбураецца.

Скласці пазл