Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Воданапорныя вежы

Воданапорныя вежы

Воданапорныя вежы знаходзяцца ў Гродне. Іх яшчэ называюць “Бася” і “Кася”. Заходняя вежа, якая пафарбавана ў ружовы колер, узведзена ў 1890 г., а ўсходняя, жоўтая, – у 1905 г.

Паўночная вежа – цэнтрычнае васьміграннае збудаванне, падзелена па вышыні на шэсць ярусаў. Фасады вежы багата дэкарыраваны: магутныя карніцы, пілястры, люкарны, спалучэнне чырвонай цэглы і белай тынкоўкі. Вокны другога яруса паўцыркулярныя, высокія. Размешчаны ў нішах. У цэнтры вежы ўзвышаецца каркас з трубамі для падачы вады ў рэзервуар, які знаходзіцца на самым верхнім ярусе. Перакрыцці драўляныя.

Паўднёвая вежа – васьміграннае двух’яруснае збудаванне, унутры па вышыні падзелена на чатыры ярусы. Грані раскрапаваны арачнымі і лучковымі вокнамі і нішамі, вуглы выдзелены лапаткамі. У завяршэнні і паміж ярусамі – прафіляваныя карнізы з зубчатым паяском.

Вышыня вежаў – 22 м. Дахі васьмісхільныя.

Воданапорныя вежы пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.

Скласці пазл