Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Стары мост

Стары мост

Стары мост – аўтамабільны і пешаходны мост праз Нёман у Гродне.

З'яўляецца самым старым мастом у горадзе.

Быў пабудаваны ў першай палове XVI стагоддзя. Пазней, падчас адной з сярэднявечных войнаў, мост у Гродне быў разбураны. Больш за тры стагоддзі не ўдавалася збудаваць вялікі мост праз Нёман. У 1875 годзе пачаліся падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве металічнага маста праз Нёман, быў распрацаваны праект, а таксама пачаты выраб канструкцый і элементаў металічнага маста.

Да 1908 года ён быў пабудаваны (быў металічным, у тры пралёты, даўжынёй 194,6 м і шырынёй 22 м) і называўся тады “Пятроўска-Мікалаеўскім”. Падчас I і II Сусветных войнаў мост быў разбураны, адбудавалі яго толькі ў 1949 годзе.

16 студзеня 2008 года Стары мост быў закрыты на рэканструкцыю. Пасля рэканструкцыі яго прапускная здольнасць складае 3 тысячы транспартных адзінак у гадзіну.

Скласці пазл