Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Аўгустоўскі канал (Гродзенскі раён)

Аўгустоўскі канал (Гродзенскі раён)

Аўгустоўскі канал – суднаходны канал у Польшчы і ў Гродзенскай вобласці Беларусі, злучае рэкі Віслу і Нёман (праз рэкі Бебжа, Нета і Чорная Ганьча), помнік гідратэхнічнага дойлідства, размешчаны ў ахоўнай зоне ЮНЕСКА. Ідэя будаўніцтва канала належала тагачаснаму міністру фінансаў Польшчы князю Францішку Друцкаму-Любецкаму. Будаўніцтвам канала вырашалася задача стварэння воднага шляху з басейна Дняпра да партоў Балтыйскага мора ў абход тэрыторыі Усходняй Прусіі, якая ўвяла на тавары велізарныя пошліны.

Аўгустоўскі канал будаваўся пад кіраўніцтвам ваеннага інжынера Ігнація Прандзінскага з 1822 па 1830 гг., а з 1830 па 1839 гг. – грамадзянскага інжынера Тэадора Урбанскага.

Даўжыня канала – 101,2 км, у тым ліку 22 км – на тэрыторыі Беларусі, каля 79 км – на тэрыторыі Польшчы. Уключае шэраг шлюзаў і разводных мастоў.

У беларускай частцы канала размешчаны тры шлюзы (Нямнова – самы вялікі, 3-камерны, даўжынёй – 43,5 м., Дамброўка і Валкушак) і дзве плаціны. Па шлюзе Кужынец праходзіць беларуска-польская дзяржаўная мяжа, дзе з 2005 года працуе згаданы вышэй памежны пераход.

Шлюзы Аўгустоўскага канала – гэта сапраўдныя шэдэўры інжынернай думкі, пабудаваныя надзвычай старанна, грунтоўна і надзейна. Сцены камер выкладваліся з масіўных камянёў і абліцоўваліся цэглай на растворы з так званай гідраўлічнай вапны. Найбольш слабыя элементы шлюзаў умацоўваліся склюдаванымі камянямі з пясчаніку. Абабітыя жалезам дубовыя вароты ўстанаўліваліся на рухомых рычагах, а зверху мацаваліся пры дапамозе стальных прыстасаванняў. Цяпер канал выкарыстоўваецца ў народна-гаспадарчых і турыстычных мэтах.

У 1993 годзе ў Навагрудку святкавалі 740-годдзе з дня каранацыі Міндоўга, у сувязі з чым была ўсталяваная памятная пліта.

Скласці пазл