Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Гродзенскі заапарк (г.Гродна)

Гродзенскі заапарк (г.Гродна)

Гродзенскі заапарк – першы, найбуйнейшы па калекцыі і доўгі час адзіны заапарк у Беларусі.

Заапарк размешчаны ў Ленінскім раёне горада Гродна каля чыгуначнага вакзала і займае плошчу 5,35 га. Годам заснавання лічыцца 1927 г., калі ў батанічным садзе мужчынскай гімназіі адкрыўся заалагічны аддзел.

Да 1936 года заапарк налічваў каля 400 жывёл, у тым ліку былі леапард, леў, зубр. Жыццядзейнсць заапарка ажыццяўлялася з дапамогай Таварыства аматараў прыроды і з удзелам гарадскога магістрата. У 1939 годзе заапарк перайшоў на ўтрыманне дзяржавы. Калекцыя працягвала павялічвацца, і да 1941 года Гродзенскі заапарк стаў адным з цэнтраў культурнага і навукова-асветніцкага жыцця горада.

У гады вайны будынкі былі знішчаны або пашкоджаны, каштоўныя і рэдкія віды жывёл вывезены ў заапарк Кенігсберга. Значныя сродкі на аднаўленне Гродзенскага заапарка былі выдзелены ў 1947 г., і праз 2 гады тут было ўжо каля 200 жывёл. У заапарку вялася культурна-асветніцкая дзейнасць: перасоўны тэатр дрэсіраваных звяроў, радыёвузел для чытання лекцый наведвальнікам. З 1950 г. пры заапарку пачаў працаваць гурток юных натуралістаў, у 1952 г. арганізавана катанне дзяцей на поні.

Падчас справаздачнай канферэнцыі Еўраазіяцкай Рэгіянальнай Асацыяцыі Заапаркаў і Акварыумаў (Кіеў, 2009 г.) Гродзенскі заапарк быў прыняты ў правадзейныя яе члены.

Сёння завершана маштабная рэканструкцыя будынка: усе мінулыя пабудовы разабраны, заапарк цалкам абноўлены. Пабудаваны памяшканні для цеплалюбівых і холадаўстойлівых капытных, мядзведнік, веткорпус, кармакухні, памяшканні для буйных котак, ваўкоў, верблюжатнік, вальеры з ўзвышшамі для горных казлоў, бараноў і муфлонаў, папугайнік, тэрарыум і інш.

Зараз заапарк налічвае больш за 3 тысяч жывёл 317 відаў.

Скласці пазл