Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Агратурыстычны комплекс “Каробчыцы” (Гродзенскі раён)

Агратурыстычны комплекс “Каробчыцы” (Гродзенскі раён)

Агратурыстычны комплекс “Гарадзенскi маёнтак Каробчыцы” (в.Каробчыцы, Гродзенскі раён) – музей і заапарк пад адкрытым небам, размешчаны ўсяго ў 5-ці км ад Гродна.

Комплекс створаны намаганнямі работнікаў Гродзенскага мясакамбіната і карыстаецца сёння заслужанай папулярнасцю не толькі сярод жыхароў Гродна, але і сярод гасцей з розных гарадоў нашай краіны і замежжа. На тэрыторыі парку, які займае 54 га, размяшчаецца мноства пабудоў самага рознага прызначэння. Палова тэрыторыі сядзібы – запаведная. Тут усё як у дзікім лесе: паваленыя дрэвы, зараснікі кустоў, крыніцы, ручаі і возера. На тэрыторыі парку – звыш 2000 дрэў і хмызнякоў, налічваецца больш за 100 жывёл (дзікія кабаны, плямістыя алені, маралы, казулі, ласі, лані і інш.) і 250 птушак.

Цікавым відовішчам для пастаянных наведвальнікаў парку сталі коннаспартыўныя спаборніцтвы, якія праводзіць тутэйшы коннаспартыўны клуб “Амадэус” на канкурным полі ў маёнтку.

Стала традыцыяй правядзенне ў парку “Міжнароднага фестывалю славянскіх баявых мастацтваў”, які прысвечаны гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і святу каня.

Для дзяцей абсталявана вялікая дзіцячая пляцоўка з арэлямі, горкамі і іншымі забаўкамі, з сапраўдным пірацкім караблём практычна ў натуральную велічыню, дзе можна пастаяць за сапраўдным штурвалам; далей – хатка Бабы Ягі, велізарны трохгаловы Змей Гарыныч і шмат цікавай казачнай атрыбутыкі.

Скласці пазл