Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Парк “Румлёва” (г.Гродна)

Парк “Румлёва” (г.Гродна)

Парк “Румлёва” – помнік садова-паркавага мастацтва пейзажнага тыпу. Размешчаны ў Гродне на высокім плато, абмежаваным з паўночнага ўсходу берагам Нёмана, з паўночнага захаду – глыбокім ровам. Калісьці ў цэнтры парку знаходзіўся сядзібны дом (не захаваўся), да яго вяла кляновая алея (захавалася часткова). Сёння ў паўночна-заходняй частцы парку – густыя пасадкі дрэў, у цэнтры паўднёва-ўсходняй часткі знаходзіцца вялікая паляна. Растуць таполі, каштаны, вязы, клёны, бэз. Звыш 30 гадоў (пасля 1945) на адной частцы тэрыторыі парку размяшчаўся дзіцячы аздараўленчы лагер, які належаў ваеннаму ведамству, а на другой – гадавая база ваенных часцей.

У 1980-х гадах пачалося будаўніцтва мікрараёна Румлёва, у 1990 годзе ў паўднёва-заходняй частцы будуецца школа-гімназія № 1. У 1991 годзе ваеннае ведамства перадало тэрыторыю парку ў “цывільнае” падпарадкаванне.

Статус помніка прыроды мясцовага значэння лесапарк “Румлёва” атрымаў у 1993 годзе.

На сённяшні дзень парк з'яўляецца цэнтрам экаадукацыйнай дзейнасці Кастрычніцкага раёна г. Гродна.

Скласці пазл