Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Барысаглебская (Каложская) царква (г.Гродна)

Барысаглебская (Каложская) царква (г.Гродна)

Барысаглебская (Каложская) царква – адно з пяці архітэктурных збудаванняў, якія цалкам або часткова захаваліся на тэрыторыі Беларусі з дамангольскага перыяду. Размешчана на высокім беразе Нёмана (г. Гродна).

Разам з комплексам помнікаў Замкавай гары аб’яўлена гісторыка-архітэктурным запаведнікам.

Царква была пабудавана ў княжанне Барыса і Глеба Усеваладкавічаў (першы памёр да 1166, другі – у 1170) і асвечана ў гонар іх нябесных заступнікаў, Барыса і Глеба.

Пасля разбуральнага пажару 1184г., які знішчыў саборную царкву старажытнага горада, Барысаглебская царква стала галоўным гарадскім храмам.

Каложская царква ўяўляе сабой крыжова-купальны храм, трохапсідны і шасцістоўпны. Мур сцен выкананы з плінфы, у дэкаратыўных мэтах выкарыстана таксама цэгла.

Царква захавалася не цалкам, бо ў 1853 годзе ў выніку апоўзня часткова абрынуліся сцены; да нашага часу таксама не дайшлі першапачатковая глаўка і скляпенні.

Архітэктура царквы не мае аналагаў сярод іншых збудаванняў, якія захаваліся, і нагадвае кампазіцыю больш ранняга гарадзенскага сабора – Ніжняй царквы, вядомай па археалагічных даследаваннях. Гэты факт дае магчымасць выказаць здагадку пра існаванне ў канцы XII стагоддзя ў Гродне адасобленай архітэктурнай школы, якая развівалася ў асноўным пад уплывам рамантызму.

Скласці пазл