Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Касцёл Святога Міхаіла Архангела (г.Смаргонь)

Касцёл Святога Міхаіла Архангела (г.Смаргонь)

Касцёл Святога Міхаіла Архангела (г.Смаргонь) Быў пабудаваны ў 1553 годзе з цэглы брэсцкім ваяводам Кшыштафам Зяновічам як кальвінскі збор на месцы драўлянага касцёла. Помнік архітэктуры рэнесансу. У 1858 годзе касцёл рэстаўравалі і багата ўпрыгожылі звонку і знутры. Фрэскі на сценах храма пісаў вядомы мастак Ілаповіч. У 1866 г. касцёл быў закрыты па загадзе ўрада царскай Расіі, а затым перададзены Праваслаўнай Царкве. Праваслаўны храм перабудавалі ў візантыйскім стылі (усталявалі на ім пазалочаныя купалы). Касцёл атрымаў значныя пашкоджанні падчас Першай сусветнай вайны. У 1921-1926 гадах ён быў адноўлены як каталіцкі храм. У 1947 г. касцёл закрылі і аддалі памяшканне пад краму. У пачатку 1970-х гадоў Міністэрствам культуры БССР будынак быў прызнаны помнікам архітэктуры і рэстаўраваны. У ім размясцілі выставачную залу. Храм быў вернуты каталікам у 1990г. Купальны храм цэнтрычнага тыпу, у плане – злёгку выцягнуты па падоўжнай восі васьміграннік. Да яго з боку галоўнага фасада прымыкае шмат’ярусная вежа-званіца (захаваліся два ярусы), завершаная нізкім шатром на васьмігранным барабане. У месцы злучэння званіцы і асноўнага аб’ёму прыбудавана цыліндрычная вежа. Магутныя сцены будынка прарэзаны высокімі паўцыркулярнымі аконнымі праёмамі. Пластычны парапет апрацаваны лапаткамі і характэрнай рэнесанснай аркатурай з гіркамі.

Скласці пазл