Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Касцёл Святога Міхаіла Архангела (в.Гнезна, Ваўкавыскі раён)

Касцёл Святога Міхаіла Архангела (в.Гнезна, Ваўкавыскі раён)

Касцёл Святога Міхаіла Архангела (в.Гнезна, Ваўкавыскі раён)

Быў пабудаваны ў 1524 годзе на месцы згарэлага драўлянага храма Янам і Эльжбетай Шамятовічамі. У 2012 годзе адзначалася 488-я гадавіна храма. Касцёл быў пабудаваны з вялікім запасам трываласці. Яго тоўстыя сцены маглі вытрымаць аблогу ворагаў. Храм выкарыстоўвалі як абарончае збудаванне ва ўсе войны, пра што сведчыць гарматнае ядро, што засела ў цагляным муры. У 1838 годзе ў касцёле здарыўся пажар. Усё, што магло гарэць, згарэла. У 1844 годзе на яго аднаўленне была ахвяравана немалая сума Г.Тарасевічам.

Падчас рэканструкцыі храма ў 1926 годзе была надбудавана вежа. Рэстаўрацыйныя работы па праекце архітэктара Т.Плюцынскага праводзіліся ў 1930-1932 гг.

На тэрыторыі касцёла захавалася старажытная агароджа, брама, капліца і могілкі. У ім ёсць скульптуры, якія датуюцца XVII – XVIII стст.

Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Скласці пазл