Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (в.Старыя Васілішкі, Шчучынскі раён)

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (в.Старыя Васілішкі, Шчучынскі раён)

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (в.Старыя Васілішкі, Шчучынскі раён) – беларуская жамчужына неаготыкі.

Над галоўным уваходам размешчана керамічнае пано на біблейскі сюжэт, бакавыя ўваходы ўпрыгожаны сюжэтнымі вітражамі, у цэнтры галоўнага фасада знаходзіцца акно-ружа з вітражамі. Мастацкая выразнасць інтэр’ера храма дасягнута дзякуючы выкарыстанню керамікі, фрэсак, вітражоў, скульптур, чаканкі і разьбе па дрэве.

Касцёл размешчаны на ўзвышшы на ўскраіне вёскі і бачны за шмат кіламетраў. Падмурак касцёла абкладзены некалькімі дзясяткамі пліт з імёнамі мясцовых жыхароў, якія ахвяравалі грошы на будаўніцтва храма. Зараз імёны замазаны. Па словах мясцовых жыхароў, такі загад быў аддадзены ў савецкі час маёрам, каб прымусіць людзей забыцца пра павагу да веры.

У гэтым касцёле нейкі час працаваў бацька выдатнага польскага спевака Чэслава Немана. Сам спявак употай прыходзіў у храм, каб спяваць у хоры. Употай, таму што ў 50-я гады за наведванне царквы можна было пазбавіцца ўсяго: работы, піянерскага значка, перспектыў на будучыню.

Унутры храма, злева ад алтара, створаны штучныя пячоры, у якіх адлюстравана экспазіцыя: вітанне вешчунамі нараджэння Хрыста. Такіх пячор няма больш нідзе ў Беларусі.

Скласці пазл