Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (в.Макараўцы, Бераставіцкі раён)

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (в.Макараўцы, Бераставіцкі раён)

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (в.Макараўцы, Бераставіцкі раён)

Быў пабудаваны ў 1795 г. з дрэва.

У 1995 г. вернікі парафіі ўрачыста святкавалі 200-годдзе касцёла. Непадалёку пастаўлена мураваная званіца.

Архітэктура помніка вырашана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Два рознавялікія ашаляваныя зрубы (асноўны аб’ём і апсіда) накрыты агульным дахам з 3-вугольнымі застрэшкамі над стыкамі аб’ёмаў. Маленькія сакрысціі – з самастойным пакрыццём. Фасады дэкарыраваны падкарнізнай і падваконнай разной аркатурай, фігурнай рамай і крыжам на фоне шалёўкі “ў елку” франтона галоўнага фасада. Сцены расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

У інтэр'еры бэлькі з укосінамі пад плоскай столлю візуальна дзеляць прастору храма на апсіду, галоўны і бакавыя нефы, нартэкс, галерэю хораў над ім. Пластыка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр’ера з'яўляюцца 3 драўляныя алтары, якія выкананы ў стылі барока. У глыбіні апсіды пастаўлена барочная карынфская каланада. Па баках алтара стукавыя паліхромныя скульптуры Святых Пятра і Паўла. Бакавыя меншыя алтары аналагічнай мастацка-стылёвай трактоўкі вынесены ў залу. За ажурнай балюстрадай хораў – арган.

Скласці пазл