Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Касцёл Унебаўзяцця Божай Маці (г.Скідзель)

Касцёл Унебаўзяцця Божай Маці (г.Скідзель)

Касцёл Унебаўзяцця Божай Маці (г.Скідзель)

Быў пабудаваны з ярка-чырвонай цэглы ў другой палове XIX стагоддзя ў стылі неаготыкі сям'ёй князёў Чацвярцінскіх і да 1939г. быў прыдворным касцёлам гэтай сям'і. Знаходзіцца на тэрыторыі парку.

У час вайны быў закрыты.

Пасля 1945г. у ім доўгі час размяшчаліся ваенкамат і курсы кіроўцаў. У 80-я гады будынак не выкарыстоўваўся.

У 1990г. прыхаджане касцёла правялі касметычны рамонт будынка.

Касцёл Унебаўзяцця Божай Маці – аднанефны з трохбаковай алтарнай часткай. Фасад неатынкаваны. Перад уваходам у касцёл размяшчаецца тэраса з трынаццаццю прыступкамі. Дзве цагляныя вежы ўпрыгожаны металічнымі крыжамі.

Помнік III-яй катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Скласці пазл