Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (г.Дзятлава)

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (г.Дзятлава)

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (г.Дзятлава)

Быў пабудаваны ў 1624 годзе на сродкі палітычнага дзеяча Льва Іванавіча Сапегі. Ужо ў 1646 годзе касцёл быў перабудаваны яго сынам К.Л. Сапегам.

Падчас пажару 1743 года, калі ў агні загінуў амаль увесь пасёлак Дзятлава, Успенскі касцёл таксама моцна пацярпеў: згарэў галоўны алтар, увесь царкоўны архіў і фамільныя пахавальні ў крыпце.

У 1751 годзе за яго аднаўленне ўзяўся архітэктар Аляксандр Асікевіч, які не толькі перабудаваў касцёл звонку, але і ўзяўся за афармленне яго ўнутранага ўбранства. Сродкі на аднаўленне храма выдзеліў князь Мікалай Радзівіл.

Пасля перабудовы касцёл стаў аднанефны, двухвежавы, з ярусным фасадам. Аформлены ў стылі віленскага барока. У бакавых частках фасада зроблены нішы, у якіх устаноўлены скульптуры Святых Пятра і Паўла, а таксама Ісуса і Маці Божай. Верагодна, аўтарам гэтых статуй з’яўляецца кракаўскі скульптар Кастэла.

У 1882 годзе храм яшчэ раз пацярпеў падчас вялікага пажару. Яго зноў прыйшлося аднаўляць. Падчас рамонту быў заменены ўвесь дах храма, перароблены інтэр’ер. У ім з’явілася скульптурна-арнаментальная лепка.

У 1900 годзе была пабудавана высокая агароджа, вароты і чатырохгранныя невялікія вежы з фігурнымі купаламі.

Скласці пазл