Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Яна Непамука (в.Вялікія Эйсманты, Бераставіцкі раён)

Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Яна Непамука (в.Вялікія Эйсманты, Бераставіцкі раён)

Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Яна Непамука (в.Вялікія Эйсманты, Бераставіцкі раён)

Пабудаваны ў 1849-50 гг. пад кіраўніцтвам ксяндза Міхаіла Сезянеўскага. У 1912 г. адрэстаўраваны. Дзейнічаў і ў савецкі час.

Паводле старажытных хронік, першапачаткова касцёл, пабудаваны ў 1659 г. Ганнай Эйсмантавай з сынам Якавам, згарэў у 1722 г. У 1903-1910 гг. рабіліся спробы збудаваць новы храм: у выкладзеных з бутавага каменю сценах з’явіліся трэшчыны, якія пастаянна павялічваліся. Было складзена некалькі праектаў касцёла, аднак парафіяне на ўласныя сродкі сціпла перабудавалі і адрамантавалі яго.

Архітэктурная стылістыка прамавугольнага ў плане храма з кубападобнай апсідай і сакрысціямі вызначаецца эклектычным спалучэннем класіцыстычных і гатычных рэмінісцэнцый – 4-калонны дарычны порцік галоўнага фасада суседнічае з гатычнымі стральчатымі аконнымі праёмамі бакавых плоскасных фасадаў. Па баках уваходнага партала – арачныя нішы. Магутны 3-вугольны франтон 2-схільнага даху запоўнены прамянямі кампазіцыі “Усёбачнае вока”.

Скласці пазл