Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Кафедральны сабор Святога Францішка Ксаверыя (г.Гродна)

Кафедральны сабор Святога Францішка Ксаверыя (г.Гродна)

Касцёл Святога Францішка Ксаверыя (неафіцыйная назва – Фарны касцёл) – помнік архітэктуры і дэкаратыўна-манументальнага мастацтва барока і ракако. Пабудаваны ў XVII-XVIII стст.

Уваходзіў у комплекс кляштара езуітаў, які займаў цэлы квартал у цэнтральнай частцы горада (у будынку манастыра з XIX ст. і да цяперашняга часу знаходзіцца турма). У афармленні сабора шырока выкарыстоўваліся сродкі архітэктурнай пластыкі, скульптура і жывапіс. Асаблівую прыгажосць інтэр’еру надаюць развітая шматфігурнасць кампазіцыі ў алтары і апорныя слупы, якія ўпрыгожаны дэкаратыўнымі калонкамі іканастасаў з дрэва. Гэтыя дэкаратыўныя элементы маюць высокую мастацкую каштоўнасць. Фрэскавы роспіс (1752 г.) складаецца са шматсюжэтных кампазіцый, якія размешчаны ў аркавых нішах.

Улетку 2006 г. у алтары сабора адбыўся пажар, дзве статуі былі цалкам знішчаны, яшчэ некалькі моцна абгарэлі. Быў праведзены збор ахвяраванняў на аднаўленне страчанай часткі алтара, з 2009 г. пачаліся актыўныя работы па яго рэканструкцыі, і летам 2011 г. адноўлены ў новай каляровай гаме алтар быў прадстаўлены парафіянам.

Скласці пазл