Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Гродзенскі Свята-Пакроўскі кафедральны сабор (г.Гродна)

Гродзенскі Свята-Пакроўскі кафедральны сабор (г.Гродна)

Гродзенскі Свята-Пакроўскі кафедральны сабор знаходзіцца ў старой частцы горада, якая з 1988 года аб’яўлена помнікам горадабудаўніцтва і архітэктуры, з’яўляецца помнікам гісторыі і архітэктуры, ахоўваецца дзяржавай.

Пабудаваны ў пачатку XXст. (1905-1915гг.). Аўтар праекта храма – архітэктар М.Прозараў.

Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.

Храм трохнефавы, базіліканскага тыпу, дванаццаціслуповы, аднаапсідны. Уваходная частка будынка мае высокі ганак. Галоўны фасад храма сіметрычны. Над прытворам узвышаецца дзесяціметровая васьмігранная званіца. Шатровае пакрыццё ўвянчана цыбулепадобным купалам на барабане. Вокны паўцыркулярныя, з абрамленнямі ў выглядзе какошнікаў. Абапал званіцы ўзвышаюцца невялікія шатры з купаламі. Над алтарнай часткай размяшчаецца пяць купалаў.

Столь плоская. На ёй – трыма плафоны, упрыгожаныя роспісам. Падлога ў прытворы мазаічная.

У 2010 годзе паблізу ад Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ўстаноўлена кампазіцыя “Пакроў Прасвятой Багародзіцы” беларускага мастака Уладзіміра Панцялеева. Трохметровая скульптура выліта з бронзы.

Скласці пазл