Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Кляштар францысканцаў (г.Гродна)

Кляштар францысканцаў (г.Гродна)

Кляштар францысканцаў (Касцёл Маці Божай Анёльскай) – каталіцкі манастырскі комплекс (г.Гродна).

Помнік архітэктуры XVII стагоддзя.

Манастырскі комплекс заснаваны ў 1635 годзе. Першапачаткова гэта быў драўляны манастыр з невялікім касцёлам Анёльскай Божай Маці, які быў разбураны ў час руска-польскай вайны ў 1659 г.

У 1660 годзе было распачата будаўніцтва каменнага храма са званіцай у стылі барока . Грошы на будаўніцтва ахвяравалі віленскі ваявода Міхаіл Пац і падстолій гродзенскі Гедэон Хлядовіцкі. Манастыр уключаў у сябе царкву, вежу-званіцу, будынак жылога корпуса і агароджу з варотамі.

У 1759 годзе царква была перабудавана пасля пажару. Сродкі на перабудову царквы ахвяравала Мсціслаўская кастэлянка Канстанцыя Лазавая.

З 1853 года касцёл быў закрыты, а пасля паўстання 1863 года манастыр выкарыстоўваўся як турма для польскіх святароў і манахаў аж да 1919 года.

Пазней ён увесь час функцыянаваў як кляштар францысканцаў.

У інтэр’еры сем алтароў. У цэнтральны неф выходзіць разны драўляны амбон. Галоўны драўляны алтар выкананы ў стылі позняга барока (роспіс пад мармур), узяты на высокі (2,3 м) пастамент-табернакль. Складаецца з двух ярусаў-порцікаў, сярод каланад якіх змешчаны скульптурныя выявы Святых Францішка і Антонія (унізе) і двух біскупаў (уверсе). Анёлы падтрымліваюць франтоны, упрыгожваюць іх тымпаны і прастору над імі. Фонавыя часткі алтара запоўнены накладной пазалочанай разьбой. Галоўная алтарная кампазіцыя “Ушанаванне Багародзіцы” займае трыумфальную арку чатырохкалоннага барочнага порціка.

Шэдэўрам стылю з’яўляецца алтарная перагародка ў выглядзе трэльяжнай хваліста выгнутай сценкі, якая дэкарыравана бюстамі, вазамі, гірляндамі-косамі, фігурнымі панэлямі ў бела-бежава-залацістым каларыце.

Скласці пазл