Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Навагрудскі касцёл Праабражэння Гасподняга (г.Навагрудак)

Навагрудскі касцёл Праабражэння Гасподняга (г.Навагрудак)

Навагрудскі касцёл Праабражэння Гасподняга (Фарны касцёл) быў пабудаваны вялікім князем літоўскім Вітаўтам у канцы XIV стагоддзя ў гатычным стылі.

У XV стагоддзі тут бралі шлюб кароль Польшчы Ягайла і княгіня Соф'я Гальшанская, якія сталі родапачынальнікамі дынастыі Ягелонаў. Сёння пра гэта нагадвае мемарыяльная пліта, усталяваная на бакавым фасадзе касцёла. У гонар 600-годдзя з дня нараджэння княгіні Соф'і побач з каталіцкім храмам была высаджана лістоўніца і ўсталяваны памятны камень.

Першапачаткова касцёл быў асвечаны ў імя Усіх Святых, пазней – касцёл Божага Цела, а з 1776 г. – Праабражэння Гасподняга.

Тут 12 лютага 1799 г. быў ахрышчаны вядомы пісьменнік Адам Міцкевіч.

У 1857 годзе Навагрудскі Фарны касцёл быў зачынены і вернуты вернікам толькі ў 1906 годзе. Праз 15 гадоў храм быў рэканструяваны і паўторна асвечаны ў 1922 годзе.

У час Вялікай Айчыннай вайны гестапаўцы пакаралі смерцю ў касцёле 11 сясцёр-назарэтанак (навагрудскіх мучаніц). У 1943 годзе немцы праводзілі масавыя арышты сярод мясцовага насельніцтва Навагрудка, і тады сёстры прамовілі знакамітыя словы: “Мой Божа, калі патрэбна ахвяра жыцця, няхай лепш нас расстраляюць, чым тых, у каго ёсць сем'і...”. Іх расстралялі ў лесе недалёка ад горада. Сёння ў капліцы касцёла знаходзіцца саркафаг з мошчамі манашак, а на месцы іх пахавання побач з храмам устаноўлена стэла. У 2001 годзе Папа Ян Павел II залічыў адзінаццаць пакутніц да ліку святых.

У храме знаходзіцца цудатворны абраз Навагрудскі Маці Божай, да якога штогод звяртаюцца тысячы паломнікаў з розных краін свету.

Навагрудскі касцёл Праабражэння Гасподняга ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Скласці пазл